Папулісцкая партыя «Курс — славацкая сацыял-дэмакратыя» на чале зь Робэртам Фіца раней здабыла перамогу на парлямэнцкіх выбарах і сфармавала ўрадавую кааліцыю яшчэ зь дзьвюма партыямі.
Фіца перад выбарамі выступаў за спыненьне вайсковай дапамогі Ўкраіне. Ён таксама выказваўся супраць санкцыяў у дачыненьні да Расеі, аднак незразумела, ці будзе яго новы кабінэт сапраўды дамагацца гэтага на ўзроўні Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Славаччыны выступіла супраць дапамогі Ўкраіне з прычыны вынікаў парлямэнцкіх выбараў5 кастрычніка прэзыдэнтка Чапутава выступіла супраць перадачы новага пакета вайсковай дапамогі Ўкраіне, растлумачыўшы гэта пазыцыяй партыі Фіца, якая перамагла на выбарах, хоць на той момант яшчэ і не сфармавала ўрад.
Парлямэнт Славаччыны сабраўся ў сераду на першае пасяджэньне пасьля выбараў. Яго старшынём быў абраны Пэтэр Пэлегрыні, лідэр партыі «Голас», якая ўвайшла ў новую кааліцыю. Таксама ў кааліцыю ўвайшла Славацкая нацыянальная партыя, якая выступае з прарасейскіх пазыцыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ўручыць славацкі амбасадар даверчыя лісты Лукашэнку — камэнтар экспэрткі да выбараў у СлаваччынеЧакаецца, што парлямэнт выкажа новаму кабінэту давер, у новай кааліцыі дастаткова галасоў. Праэўрапейскія лібэральныя партыі трапляюць у апазыцыю.
Ужо вядомыя імёны новых міністраў. МЗС узначаліць прадстаўнік партыі Фіца Юрай Бланар. Украінскія СМІ адзначалі, што раней ён нэгатыўна выказваўся пра Ўкраіну. Украінскія мэдыя падкрэсьлівалі, што шэраг ягоных выказваньняў — у прыватнасьці, пра канфлікт ва Ўкраіне як пра грамадзянскую вайну або наконт расейскамоўнага насельніцтва Ўкраіны — паўтараюць наратывы расейскай прапаганды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славаччына: вынікі выбараў, якія ўвасабляюць стомленасьць ад Украіны