Як аднаўляюць украінскі горад Ірпень пасьля расейскай акупацыі. ФОТА

Рабочыя ў Ірпяні аднаўляюць пашкоджаную дарогу. Змрочным напамінам аб жорсткіх баях, якія адбыліся ў прыгарадзе Кіева ў сакавіку 2022 году, зьяўляецца прастрэлены аўтамабіль

Пашкоджаны будынак рэканструюецца. Падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе Ірпень быў месцам жорсткіх баёў паміж войскамі Масквы і Кіева, якія прывялі да таго, што амаль 70 працэнтаў гораду былі моцна пашкоджаныя або разбураныя

Падмуркі новабудоўлі ў Ірпяні. Група ReBuildUA мяркуе, што рамонт гораду абыдзецца ў 685 мільёнаў даляраў

Да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў Ірпяні пражывалі больш за 65 тысяч чалавек.


 

Будуюць новыя дамы

У горад вярнуліся 85 працэнтаў жыхароў Ірпяня

Улады назвалі Ірпень «горадам-героем» у знак прызнаньня рашучасьці, якую прадэманстравалі яго жыхары перад абліччам столькіх нягод

У адбудове горада Ірпяня задзейнічаныя як мінімум 10 краін, а таксама міжнародныя арганізацыі і валянтэры

Паводле ацэнак Сусьветнага банку, для аднаўленьня ўсёй краіны Ўкраіне спатрэбіцца больш за 410 мільярдаў даляраў

Дзясяткі рабочых ва ўкраінскім горадзе Ірпень аднаўляюць дарогі і дамы, разбураныя пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў лютым 2022 году. Большая частка прыгараду Кіева была разбураная падчас кароткай, але жорсткай акупацыі.