Сярод расстраляных былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Найстарэйшаму з забітых камуністамі, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 гадоў, а сярод самых маладых былі паэт і перакладчык Юлі Таўбін (26 гадоў), літаратурны крытык Пятро Хатулёў (25), пэдагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25).
Расстрэл 29.10.1937 стаў самым трагічным пунктам хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля доўжылася з 1929-га па 1938 год, мела на мэце зьнішчэньне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выдатных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень расстралялі, дзясяткі адпраўленыя ў лягеры і загінулі ў ГУЛАГу, піша сайт «Ночы паэтаў».
«Штогод у Беларусі і за яе межамі 29 і 30 кастрычніка праходзяць вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў: паэтаў, мастакоў, выдаўцоў, вучоных, выкладчыкаў, рабочых, сялян, гараджан і вяскоўцаў. Галасы гэтых імпрэзаў — галасы ахвяр рэпрэсій у Беларусі. Але ня толькі. Сам факт правядзеньня такіх вечарын — знак нашай пашаны да папярэднікаў, нявінна зьнішчаных уладамі. Гэта і знак веры ў тое, што на папялішчы разбураных лёсаў — празь сьлёзы, пакуты і выпрабаваньні — можа гадавацца веліч няскоранай нацыі».
Сёлета імпрэзы заплянаваныя ў 12 краінах сьвету, а таксама онлайн.
Бэльгія
Антвэрпэн. 29.10, 12:30. Памінальная служба і вечарына з чытаньнем вершаў у Беларускай царкве (Lange Beeldekensstraat 18-22).
Бразылія
Салвадор. 27.10, 14:00. Шматмоўныя паэтычныя чытаньні ў Лінгвістычным інстытуце Фэдэральнага ўнівэрсытэту Баіі (UFBA).
Грузія
Тбілісі. 28.10, 18:00. Вечар памяці «Ноч паэтаў» у музэі грузінскай літаратуры імя Г. Леанідзе (8 Gia Chanturia Str.).
ЗША
Сан-Францыска. 29.10, 18:30. Вечар памяці «Ноч расстраляных паэтаў» (450 San Antonio Rd, Mountain View).
Італія
Рым. 29.10, 18.00 — імша ў Рыме. Адрас: Chiesa di San’Antonio Abate allʼEsquilino, via Carlo Alberto, 2, Roma.
Флярэнцыя. 29.10, 16.30 — імша, прысьвечаная Ночы расстраляных паэтаў Беларусі. Адрас: Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone; via Gaetano Pacchi, 3, 50018, Scandicci Firenze.
Онлайн. 29.10, 19:00 — гістарычная лекцыя Мікіты Моніча і чытаньне вершаў расстраляных паэтаў і сучасных палітвязьняў. У чытаньнях будзе прымаць удзел актор трупы «La Compagnia delle Seggiole» Lorenzo Carcasci, а таксама актывісты з усёй Італіі. Лекцыя будзе трансьлявацца онлайн на YouTube-канале Народнай амбасады.
Канада
Таронта. 29.10, 19:00. Вечарына «Ноч расстраляных паэтаў» у Беларускім цэнтры Таронта (524 St Clarens ave.).
Літва
- Вільня. 24.10, 19:00. Ноч беларускай паэзіі ў CreateCulture Space (Karmelitų g. 5);
- Вільня. 27.10. Літаратурна-музычная вечарына ў Гасьцёўні Беларускай рады культуры (Sv. Ignoto g. 5);
- Вільня. 29.10. 16:00. Сквэр ля Музэю акупацыі і барацьбы за свабоду (музэй КДБ).
Нідэрлянды
Гаага. 29.10, 14:00 Лекцыя-спэктакль Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай «Каралі беларускага Парнасу» (Laan van Meerdervoort 269) (онлайн і офлайн).
Нямеччына
- Бэрлін. 29.10, 19:30 Чытаньні «Ноч нерасстраляных вершаў» (Дом паэзіі, Knaackstr. 97).
- Бохум. 21.10, 19:00 Паэтычная вечарына Belarus. Literatura Incognita. Wiesmann’s (Hochstr. 65).
- Дзюсэльдорф. 29.10, 16:00. Лекцыя-спэктакль «Каралі беларускага Парнасу» ў выкананьні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай. Apropo (Selbecker Str. 39).
- Мюнхэн. 24.10. «Расстраляныя паэты, нерасстраляная паэзія». Чытаньні на беларускай і нямецкай мовах у Munich Ludwig-Maximilians-Universität München (Hauptgebäude, Raum A 323).
- Гайдэльбэрг. 28.10, 15:00. Ноч паэтаў. Neuer Hörsaal (Albert-Ueberle-Strasse 3-5).
Польшча
- Беласток:
- 15.10. Спэктакль Андрэя Саўчанкі «Сьвятло ў цемры» (паказ у межах фэсту Kierunek Wschód VII).
- 27, 28, 29.10. Спэктакль Андрэя Саўчанкі «Сьвятло ў цемры» (паказы ў Беластоцкім тэатры лялек).
- 28.10, 21:30. Музычна-мастацкая дзея «Край (не)расстраляных паэтаў» у беларускім асяродку «Новая зямля».
- 29.10. Паэтычныя чытаньні «Вершы (не)расстраляных паэтаў» (у межах фэсту Pradmova).
- 29.10, 19:00. Вечарына «Ноч (НЕ) расстраляных паэтаў». Białostocki Ośrodek Kultury/Centrum im. Ludwika Zamenhofa.
- Варшава. 29.10, 20:00. Вольны хор. Канцэрт памяці Ночы расстраляных паэтаў. Касьцёл Сьвятога Аляксандра (plac Trzech Krzyży).
- Гданьск. 29.10, 19:00. Вечарына «(Не)расстраляныя. Дыялёгі» у Oblackie Centrum Edukacji i Kultury (ul. Elżbietańska 9/10).
- Кракаў. 29.10, 15:00–22:00. Ноч расстраляных паэтаў. Prawda bar (Koletek 2). Патрэбная рэгістрацыя.
- Уроцлаў. 30.10, 18:30. Вечар паэзіі і музыкі «Ноч паэтаў». Barbara (Świdnicka 8B). Патрэбная рэгістрацыя.
Украіна
Кіеў. 29.10, 18:00. Вечар (не)расстралянай паэзіі ў «Платформе 22» (Ділова, 22).
Чэхія
Прага. 29.10, 18:00. Вечар памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» (Cafe Time Music — Kavárna Muzea Hudby, Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana).
Эстонія
Талін. 29.10, 15.00. Вечар беларускай паэзіі ў памяць пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх паэтаў. Кнігарня Rahva Raamat у гандлёвым цэнтры Viru keskus (Viru väljak 4/6).
Онлайн
28.10, 10:00 па часе Бразыліа (Бразылія) / 18:00 па Менску. Онлайн-сустрэча з чытаньнем вершаў рэпрэсаваных беларускіх паэтаў/паэтак ХХ-ХХІ стст. па-беларуску і па-партугальску. Запісацца (па-партугальску).
29.10. Онлайн-сустрэча беларусаў ЗША, удзельнікі якой зьбяруцца з мэтай ушанаваньня памяці беларускіх літаратараў, забітых у Чорную ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 году.
29.10, 19:00 — гістарычная лекцыя Мікіты Моніча і чытаньне вершаў расстраляных паэтаў і сучасных палітвязьняў. У чытаньнях будзе прымаць удзел актор італьянскай трупы «La Compagnia delle Seggiole» Lorenzo Carcasci, а таксама актывісты з усёй Італіі. Лекцыя будзе трансьлявацца анлайн на YouTube канале Народнай амбасады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні прэзэнтавалі новы зборнік расстраляных беларускіх паэтаўСталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5
Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі
Асноўнае пра Курапаты
Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму
Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў
«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі
Картатэка Сталіна