Гэты дзень у гісторыі
1648 — падпісаны Вэстфальскі мір, які паклаў канец Трыццацігадовай вайне ў Эўропе.
1654 — Адбылася бітва пад Шапялевічамі ў ходзе вайны Расеі з Рэччу Паспалітай (1654–1667).
1656 — падпісана Віленскае замірэньне паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай аб спыненьні вайны, якая пачалася ў 1654 годзе.
1780 — Марцін Пачобут-Адляніцкі прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай зь Віленскай акадэміі.
1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.
1889 — скончана будаўніцтва Эйфэлевай вежы.
1929 — «чорны чацьвер», пачатак краху на Нью-Ёрскай біржы, які прывёў да «вялікай дэпрэсіі».
1945 — набыў моц Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
1980 — у Польшчы зарэгістраваны прафсаюз «Салідарнасьць».
1981 — У Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы.
2011 — Праваабаронца Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода прэзэнтавала кнігу «Справа Бяляцкага»У гэты дзень нарадзіліся
1743 — Рафал Чарвякоўскі, беларускі лекар, аўтар «Практычнай хірургіі».
1901 — Яніна Глебаўская, народная артыстка БССР.
1904 — Марыян Пецюкевіч, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.
1928 — Адам Супрун, беларускі мовазнаўца.
У памяці
1722 — Канстанты Казімер Бжастоўскі, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ, граф Сьвятога Пасаду, праціўнік роду Сапегаў.
1601 — Тыха Брагэ, адзін зь першых эўрапейскіх астраномаў.
1953 — Лявон Рыдлеўскі, палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч.
1970 — Адольф Клімовіч, беларускі дзяяч у Вільні і Празе, вязень ГУЛАГу.
1994 — Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, пісьменьнік, кінасцэнарыст, перакладчык.
2005 — Роза Паркс, амэрыканская грамадзкая дзяячка, адна з пачынальніц руху за правы афраамэрыканцаў.