Сёлета эфэктыўнасьць гэтай галіны стала зьмяншацца. За восем месяцаў сярэдняя рэнтабэльнасьць продажу ў IT-сэктары зьнізілася на 0,9%, склаўшы 17,9%, піша thinktanks.by.
Сэктар кіраваньня нерухомай маёмасьцю «выпхнуў» ІТ-сфэру з тройкі. Рэнтабэльнасьць гэтай галіны за той жа пэрыяд вырасла на 1,6%, як сьведчаць зьвесткі Белстату.
Новым лідэрам у 2023 годзе стаў навуковы сэктар, дадаўшы ў рэнтабэльнасьці за восем месяцаў 4,2%.
Топ-3 самых рэнтабэльных галінаў беларускай эканомікі цяпер выглядае так:
- фінансавая і страхавая дзейнасьць (33,3%),
- апэрацыі зь нерухомай маёмасьцю (22,1%),
- прафэсійная, навуковая і тэхнічная дзейнасьць (18,3%).
Палепшылі сваю рэнтабэльнасьць на працягу году «фінансавая і страхавая дзейнасьць» (на 3%) і «аказаньне іншых відаў паслуг» — на 2,5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнікі ІТ-кампаній заявілі, што іх далей выклікаюць на размовы ў КДБ за данатыНяўдалым сёлетні год стаў для ляснога сэктару (абвал на 9,4%), а таксама для гандлю (-4,5%), горназдабыўной прамысловасьці (-4,5%) і сельскай гаспадаркі (-3,0%).
Антырэйтынг самых нізкарэнтабэльных галін узначальвае гандаль, дзе ўрад адміністрацыйна трымае цэны:
- раздробны гандаль (1,0%),
- аптовы гандаль (1,4%),
- горназдабыўная прамысловасьць (2,7%).
Агулам па эканоміцы за восем месяцаў сярэдняя рэнтабэльнасьць продажаў у кампаній склала 7,4%. У 2022 годзе паказьнік быў вышэйшым — 8,9%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паўтара года ПВТ пакінула 170 кампаній, а колькасьць супрацоўнікаў скарацілася на 25%