Загінуў галоўны трэнэр міні-футбольнага клюбу «Дынама БНТУ» Валеры Драчэўскі

Ілюстрацыйнае фота, футбольная брама

Ён прывёў студэнцкую зборную да найлепшых дасягненьняў у гісторыі міні-футболу Беларусі. Яму было 69 гадоў.

Ад 1999 году яго праца была зьвязана з Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэтам. Ягоныя выхаванцы ў розныя гады зьяўляліся членамі нацыянальнай і моладзевай зборных Рэспублікі Беларусь па футболе і міні-футболе, за што Валеры Драчэўскі атрымаў Вышэйшую кваліфікацыйную трэнэрскую катэгорыю, паведамляе Прэсбол.

У 2014 годзе студэнцкая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Валерыя Драчэўскага стала бронзавым прызэрам студэнцкага чэмпіянату сьвету, што зьяўляецца, бадай, найлепшым дасягненьнем у гісторыі айчыннага міні-футболу. Больш за 20 гадоў ён узначальваў студэнцкі калектыў «Дынама-БНТУ».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ і міні-футбол. Пасьля тэхнічнага перапынку стартуе фінальны раўнд, але без гледачоў