Аляксандар Азараў: што зьменіць расстрэл, як беззаконьне рэжыму разьвязвае рукі гвалту і хто праміргаў бяду
Your browser doesn’t support HTML5
Жыхару Слуцка вынесьлі сьмяротны прысуд за забойства 3-гадовага сына. Аляксандра Таратуту расстраляюць. Ягоную жонку пакаралі 25 гадамі калёніі строгага рэжыму. Бацькі катавалі сваё дзіця не адзін раз, а ў студзені бацька ўдарамі забіў яго. Пра жудаснае здарэньне гаворым з кіраўніком ByPol і былым супрацоўнікам МУС Аляксандрам Азаравым.