Як паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого», указы падпісаныя сёньня.
Пра прызначэньні новых кіраўнікоў дыпляматычных місіяў ва Ўкраіне і ў Эстоніі не паведамляецца.
Амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал зьехаў з Украіны празь некалькі тыдняў пасьля пачатку расейскага ўварваньня. Тады кіраўнік памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дайнека апублікаваў відэа, на якім памежнік ад ягонага імя просіць Сокала перадаць «палымянае прывітаньне і 30 срэбранікаў» кіраўніку Памежнага камітэту Беларусі Анатолю Лапо. Ігар Сокал адмовіўся гэта рабіць і сыйшоў. У той жа дзень Сокал і 11 супрацоўнікаў амбасады выехалі з Украіны.
Апошні запіс на афіцыйнай старонцы амбасады Беларусі ва Ўкраіне ў фэйсбуку зробленая 23 лютага 2022 г. — за дзень да ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палымянае прывітаньне і 30 срэбранікаў». Кіеў апублікаваў запіс ад’езду амбасадара Беларусі з УкраіныАмбасадара Беларусі ў Эстоніі Вячаслава Качанава 1 кастрычніка 2022 году адклікалі ў Беларусь на кансультацыі, а колькасьць супрацоўнікаў амбасады скарацілі да двух. Тады ж МЗС Беларусі запатрабавала скараціць колькасьць супрацоўнікаў эстонскай амбасады ў Менску да консула і супрацоўніка адміністрацыйна-тэхнічнага пэрсаналу. Ведамства назвала дзеяньні эстонскага кіраўніцтва «правакацыяй у адносінах да сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі» і заявіла, што «ня бачыць сэнсу шырокай дыпляматычнай прысутнасьці Эстоніі на сваёй тэрыторыі».
Апошняя інфармацыя, разьмешчаная на сайце амбасады Эстоніі ў Таліне, таксама датуецца лютым 2022 году. Пазьнейшай інфармацыі пра дыпляматычную актыўнасьць амбасадара Беларусі ў Эстоніі Качанава знайсьці не ўдалося, у тым ліку на на сайце МЗС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь скарачае пасольства Эстоніі ў Менску да двух супрацоўнікаў і адклікае свайго пасла з Таліна
Раней Аляксандар Лукашэнка неаднаразова казаў пра магчымае скарачэньне дыпляматычнай прысутнасьці ў «несяброўскіх» краінах. Адначасна, днямі стала вядома пра меркаванае адкрыцьцё ў Расейскай Фэдэрацыі 20 консульстваў Беларусі.