Вярхоўная Рада Ўкраіны на пасяджэньні 19 кастрычніка ўхваліла ў першым чытаньні законапраект аб забароне рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй.
Цяпер гэты дакумэнт будуць рыхтаваць да разгляду ў другім чытаньні. Гэты законапраект датычыць і Праваслаўнай царквы, якая дзейнічае ва Ўкраіне і кіруецца Маскоўскім партыярхатам.
Тым часам у Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі, што атрымалі доказы датычнасьці кіраўніцтва Расейскай праваслаўнай царквы да стварэньня «ўласных прыватных вайсковых кампаній».
СБУ стала вядома аб прыватных вайсковых кампаніях, якія фінансуюць «прадстаўнікі фінансава-прамысловых груп, набліжаных да кіраўніка Крамля», а грошы пералічваюць на рахункі РПЦ пад выглядам дабрачынных унёскаў.
Як адзначаецца ў паведамленьні, іх фармуюць для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
«Задакумэнтавана, што адна з такіх прыватных вайсковых кампаній пад назвай „Андрэеўскі крыж“ дзейнічае на базе Кранштацкага марскога сабору ў Санкт-Пецярбургу», — паведамілі ў СБУ.
Паводле спэцслужбаў Украіны, прадстаўнікі гэтага сабору вэрбуюць сваіх вернікаў для далейшага ўключэньня ў склад войскаў, якія ваююць на фронце ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома аб структуры і падпарадкаваньні расейскай вайсковай кампаніі «Редут», якую раней зьвязвалі зь Беларусьсю«У часе адбору патэнцыйных „кандыдатаў“ аддаюць перавагу мужчынам, якія ўжо праходзілі службу ў шэрагах вайсковых падразьдзелаў і маюць баявы досьвед», — адзначаецца ў паведамленьні.
Паводле СБУ, пасьля залічэньня да «праваслаўных ПВК» найміты праходзяць курс вайскова-тактычнай і агнявой падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам інструктараў з расейскіх спэцслужбаў.
«Для маскаваньня баявых трэнаваньняў іхныя арганізатары праводзяць падрыхтоўку рэкрутаў выключна ў сьценах сабору, а таксама на спэцыяльных палігонах Расеі».
Службе бясьпекі Ўкраіны стала вядома, што такія ПВК фінансуюць «прадстаўнікі фінансава-прамысловых груп, набліжаных да кіраўніка Крамля», а грошы пералічваюць на рахункі РПЦ пад выглядам дабрачынных унёскаў.
Цяпер сьледчыя СБУ працуюць над тым, каб вызначыць усе абставіны і прыцягнуць да адказнасьці ўсіх задзейнічаных у гэтых дзеяньнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўпершыню асудзілі на зьняволеньне кіраўніка япархіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату ў справе аб апраўданьні расейскай агрэсііЗ пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну паводле матэрыялаў Службы бясьпекі Ўкраіны завялі 68 крымінальных спраў датычна прадстаўнікоў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, у тым ліку 16 на мітрапалітаў.
Справы расьсьледуюць па фактах дзяржаўнай здрады, калябарацыянізму і дапамогі Расеі ў агрэсіі. У 18 выпадках прадстаўнікоў царквы абвінавачваюць у публічнай агітацыі да рэлігійнай нянавісьці, у продажы агнястрэльнай зброі і распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: мітрапаліт Ануфрый і дзясяткі сьвятароў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату маюць расейскае грамадзянства