Дата дня
1988 — на сходзе ў Чырвоным касьцёле (тады — Дом кіно) у Менску створаныя таварыства «Мартыралёг Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне».
Таксама ў гэты дзень
1453 — капітуляцыя ангельцаў у Бардо; канец Стогадовай вайны.
1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў» каля Ляйпцыгу, што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі.
1831 — у Расейскай імпэрыі прыняты закон пра аднадворцаў. Помста расейскае адміністрацыі беларускай шляхце за паўстаньне 1831 году. Шляхту пазбавілі зямельнае ўласнасьці і саслоўных адзнакаў.
1933 — нацысцкая Нямеччына выходзіць зь Лігі нацый.
1960 — урад ЗША ўвёў эмбарга на гандаль з Кубай.
У гэты дзень нарадзіліся
1862 — Агюст Люм’ер, адзін з родапачынальнікаў кінэматографу, заснавальнік францускай кінаіндустрыі і кінарэжысуры.
1890 — Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца. Яму прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».
У памяці
1605 — Ян Марыя Бэрнардоні, архітэктар, аўтар касьцёла ў Нясьвіжы.
1745 — Джонатан Суіфт, англа-ірляндзкі пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзеяч.
1937 — Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, правадзейны сябра Інбелкульту, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1984 — Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты спэцслужбамі ПНР. Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасьць».