Жыхар пасёлка ў Сьветлагорскім раёне зьняў чырвона-зялёны сьцяг з мачты ў цэнтры пасёлка Сасновы бор уначы з 13 на 14 кастрычніка і выкінуў яго ў сьметніцу.
Пра выпадак паведаміў сьледчы ў асабліва важных справах мясцовага аддзяленьня Сьледчага камітэту Васіль Марушэнка.
Сілавікі затрымалі падазраванага; паведамляецца, што ён «раней у поле зроку праваахоўных органаў не трапляў». У яго дома правялі ператрус і завялі крымінальную справу за «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сілавікі правялі ў пасёлку аблаву, затрымалі Валерыя Самсоненку, які раней працаваў у мясцовым аддзеле па надзвычайных сытуацыях. У ягонай з братам кватэры сілавікі знайшлі нацыянальны беларускі сьцяг з Пагоняй. У сувязі з гэтым таксама затрымалі і Ігара Самсоненку, якога арыштавалі на 7 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі падлеткаў за сарваныя з будынкаў дзяржаўныя сьцягі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі завялі некалькі крымінальных спраў супраць Рады БНР. Рада адказала