Уладзімер Жыгар — адзін з заснавальнікаў BelPol. Да падзей 2020 году працаваў опэрупаўнаважаным аддзяленьня крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС. Потым далучыўся да каманды «Краіны для жыцьця». Ад 2020 году — у эміграцыі. Быў сярод заснавальнікаў ByPol. У размове са Свабодай ён расказаў як ахоўваў Лукашэнку ў Гомелі, пра канфлікт з Аляксандрам Азаравым, а таксама ці крыўднае слова «мент».