Ад 2020 году — у эміграцыі. Быў сярод заснавальнікаў ByPol. У размове са Свабодай ён расказаў, як ахоўваў Лукашэнку ў Гомлі, пра канфлікт з Аляксандрам Азаравым, а таксама ці крыўднае слова «мент».
Улетку 2023 году ў ByPol здарыўся скандал, калі прадстаўнік арганізацыі Аляксандар Азараў заявіў, што сацсеткі арганізацыі былі захопленыя. Зрабіў гэта, паводле Азарава, работнік ByPol Мацьвей Купрэйчык. Ён быў сярод некалькіх работнікаў, якія нібыта адмовіліся праходзіць паліграф і таму былі звольненыя. У сваю чаргу, у самім тэлеграм-канале ByPol быў апублікаваны допіс, што Аляксандар Азараў ня ёсьць і ніколі ня быў заснавальнікам або кіраўніком ByPol.
У выніку адбылася рэарганізацыя працы ByPol. Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі (куды ўваходзяць Мацьвей Купрэйчык, Уладзімер Жыгар і іншыя) аддзялілася ад фонду і пачало працу пад назвай BelPol.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля скандалу у ByPol заявілі аб падзеле арганізацыі на дзьве часткі, пагадзіліся на аўдыт і паліграф