Ужо сёньня: пачаў дзейнічаць Трэці Статут ВКЛ

Статут ВКЛ у Музэі беларускага кнігадрукаваньня ў Полацку

Падзеі 17 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

17 кастрычніка 1588 году пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.

Таксама ў гэты дзень

1448 — туркі разьбілі вугорскія войскі ў другой бітве на Косавым полі.

1483 — папа рымскі Сыкст IV стварае гішпанскую інквізыцыю з мэтай выгнаньня з Гішпаніі арабаў ды габрэяў.

1831 Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі.

1869 — па заданьні газэты «Нью-Ёрк Геральд» Генры Стэнлі адправіўся шукаць экспэдыцыю Дэвіда Лівінгстана, які зьнік у Афрыцы.

1905 Мікалай II падпісаў Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў.

1918 — Вугоршчына абвясьціла незалежнасьць ад Аўстрыі.

1924 — у Пінску заснавалі Музэй беларускага Палесься.

1933 Альбэрт Эйнштэйн прыехаў у Нью-Ёрк як уцякач з нацысцкай Нямеччыны.

1959 — паўднёваафрыканская кампанія «Дэ Бірс» абвясьціла пра выраб першых штучных алмазаў.

1961 — адкрыўся XXII зьезд КПСС, на якім абвясьцілі задачу пабудаваць камуністычнае грамадзтва да 1980 году. Таксама зьезд прыняў рашэньне аб вынасе цела Сталіна з маўзалею.

1962 — гурт The Beatles упершыню выступіў на брытанскай тэлевізіі.

The Beatles

1964 — у Беларусі адкрылі першае прамысловае радовішча нафты. Вучоныя кажуць, што калі б Беларусь цалкам жыла толькі за кошт свае нафты, дык выбрала б увесь запас за 30 гадоў.

«Беларускі Кувэйт»: што вы ведаеце пра здабычу нафты на Палесьсі

1968 — пачаўся паэтапны вывад саюзных войскаў з тэрыторыі Чэхаславаччыны.

1990 — адбылася прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры.

1999 — у Менску і іншых гарадох Беларусі прайшоў Марш Свабоды, жорстка разагнаны ўладамі. Больш за 50 чалавек пацярпелі, больш за 300 былі затрыманыя.

2004 — у Беларусі прайшоў рэфэрэндум, вынікі якога скасавалі канстытуцыйнае абмежаваньне, якое забараняла адной асобе займаць пасаду прэзыдэнта краіны больш як два разы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэфэрэндум 2004-га: колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў неабмежаваная

У гэты дзень нарадзіліся

1696Аўгуст III, вялікі князь літоўскі і кароль польскі. Аўгуст III ня меў сваіх палітычных канцэпцыяў, і таму кіравалі яго фаварыты. Цэнтральная ўлада амаль ня дзейнічала, а мясцовыя ўлады ў паветах праводзілі сваю самастойную палітыку.​

1785Тадэвуш Валянскі, польскі гісторык і археоляг.

1865Люцыян Жалігоўскі, генэрал, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

1900 Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік.

У памяці

1849 Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

Фрэдэрык Шапэн

1976Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады.