На рэфэрэндум цяперашнія ўлады Польшчы вынесьлі чатыры пытаньні:
- 1. Ці падтрымліваеце вы продаж дзяржаўных актываў замежным структурам, што вядзе да страты полькамі і палякамі кантролю над стратэгічнымі галінамі эканомікі?
- 2. Ці падтрымліваеце вы павышэньне пэнсійнага ўзросту, то бок вяртаньне да веку 67 гадоў для жанчын і мужчын?
- 3. Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю загароды на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?
- 4. Ці падтрымліваеце вы прыём тысяч нелегальных мігрантаў з Блізкага Ўсходу і Афрыкі ў рамках мэханізму прымусовага перасяленьня, навязанага эўрапейскай бюракратыяй?
Апазыцыйныя сілы заявілі, што пытаньні на гэтыя тэмы, ды ў такім выглядзе фактычна зьяўляюцца «перадвыбарнай улёткай» кіроўнай партыі «Закон і справядлівасьць» (ПіС).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы праходзяць парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум. У бюлетэнях ёсьць і згадка пра БеларусьПасьля закрыцьця выбарчых участкаў было абвешчана апытаньне сацыялягічнага інстытуту Ipsos. Зь яго вынікае, што яўка на рэфэрэндуме склала толькі 40%. Гэта азначае, што вынікі рэфэрэндуму ня будуць улічаны.
Паводле гэтай інфармацыі, на першае пытаньне 97,5% удзельнікаў адказалі «не», а 2,5% — «так».
На пытаньне аб пэнсійным узросьце «не» адказалі 96%, «так» — 4%.
На пытаньне аб ліквідацыі загароды на мяжы зь Беларусьсю 97,8% адказалі «не», і толькі 2,2% адзначылі, што загарода ў цяперашніх умовах не патрэбная.
На пытаньне пра нелегальных мігрантаў «не» адказалі 98,6%, «так» — 1,4%.
Афіцыйныя вынікі чакаюцца найбліжэйшым часам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы апублікавалі вынікі экзыт-полаў на парлямэнцкіх выбарах. Апазыцыя атрымала шанец пераняць уладу