«Мы працягваем пастаўляць ім неабходныя ваенныя матэрыялы. Мы гэта робім. Але нам трэба, каб Кангрэс дзейнічаў. І прэзыдэнт даў зразумець, што зьбіраецца пайсьці ў Кангрэс з пакетам фінансаваньня Ўкраіны, а таксама з далейшай падтрымкай Ізраіля. Вы можаце чакаць інтэнсіўнага ўзаемадзеяньня з Кангрэсам на гэтым тыдні, калі мы працуем над такім пакетам і імкнемся заручыцца падтрымкай двух партый», — сказаў ён у інтэрвію тэлеканалу CBS.
Адказваючы на пытаньне, ці ідзе гаворка пра пакет на два мільярды, Саліван удакладніў, што сума «будзе нашмат большай».
«Але гэта, безумоўна, будзе ўключаць неабходнае ваеннае абсталяваньне для абароны свабоды, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ва Ўкраіне, а таксама для дапамогі Ізраілю ў барацьбе зь іх ворагамі-тэрарыстамі», — дадаў дарадца прэзыдэнта ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран заявіў пра гатоўнасьць умяшацца ў вайну Ізраілю з ХАМАССаліван таксама сказаў, што нельга выключаць умяшаньне Ірану ў вайну паміж Ізраілем і ХАМАС. Ён адзначыў, што ў Вашынгтону ёсьць сродкі сувязі з Іранам.
«Мы выкарыстоўвалі гэтыя інструмэнты на працягу апошніх некалькіх дзён, каб прыватна растлумачыць тое, што мы казалі публічна», — дадаў дарадца прэзыдэнта ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «І Масква, і пагатоў Менск ня могуць заняць адназначна праарабскую пазыцыю», — Аркадзь Мошэс