Пра гэта ён сёньня заявіў на саміце Садружнасьці незалежных дзяржаваў у сталіцы Кіргізстану Бішкеку, піша BPN.
Паводле Лукашэнкі, якія перадае яго прэсавая служба, ініцыятыва прэзыдэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева заснаваць Міжнародную арганізацыю расейскай мовы зьяўляецца «вельмі своечасовай і запатрабаванай». Лукашэнка сьцьвярджае, што многія прадстаўнікі моладзі ў СНД «размаўляюць на расейскай мове горш і слабей, чым на ангельскай і іншых мовах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка хоча, каб СНД баяліся ўсе, як у свой час СССР. Саміт у Бішкеку ўпершыню праходзіць без Армэніі«Можам дайсьці да таго, што будзем мець зносіны праз перакладчыка. Нельга страціць мову міжнацыянальных зносінаў, як яе называюць. І потым, я наогул не разумею, а чаму яе павінны страціць? Яна што, шкодзіць нам, нашаму пакаленьню? Не. Яна ня мае шкодзіць і пакаленьню нашых дзяцей», — заявіў Лукашэнка, назваўшы валоданьне расейскай мовай «найвялікшым здабыткам».
Ён сказаў, што яго «цешыць тэндэнцыя ў сярэднеазіяцкіх краінах, уключаючы Таджыкістан, Кіргізстан, Узбэкістан, дзе зьяўляюцца новыя школы і ўнівэрсытэты, у якіх вывучаюць і выкладаюць на расейскай мове».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня саміце СНД ня ўсе захацелі асудзіць «палітызацыю» міжнародных судоў. Лукашэнку гэта пакрыўдзіла10 кастрычніка Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб заснаваньні Міжнароднай арганізацыі расейскай мовы. Яе плянуецца падпісаць 13 кастрычніка па выніках саміту СНД.
Як нагадвае агенцтва BPN паводле беларускага перапісу насельніцтва 2019 году, колькасьць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, зьнізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.
Намінальна 40% школ у краіне — беларускамоўныя, але навучаецца ў іх усяго каля 10% вучняў (крыху больш за 100 тысячаў дзяцей і падлеткаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жарт, падобны да пагрозы. Што азначаюць узаемныя колкасьці Лукашэнкі і Такаева? — тлумачыць экспэртПра беларускую мову Лукашэнка ў Бішкеку не сказаў ні слова. А прэзыдэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў на саміце сказаў, што статус казаскай мовы ў Казахстане будзе ўзмацняцца. Ён станоўча выказаўся наконт Міжнароднай арганізацыі расейскай мовы, устаноўчая дамова і статут якой сёньня былі падпісаныя на саміце СНД.
Аднак Такаеў сфармуляваў сваю пазыцыю наступным чынам:
«Меры па прасоўваньні расейскай мовы на прасторы СНД і ў больш шырокім міжнародным маштабе зусім не выключаюць тэндэнцыю ўзмацненьня нацыянальнай ідэнтычнасьці нашых краін. Казахстан будзе працягваць палітыку ўзмацненьня статусу дзяржаўнай казахскай мовы».