«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя старонкі ў сацсетках прадстаўніцы АПК Гарбуновай, сьпявачкі Ляўчук і шэрагу мэдыяпраектаў

Вольга Гарбунова, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях

Рашэньнямі розных судовых інстанцыяў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя старонкі ў сацсетцы TikTok Беларускай асацыяцыі журналістаў «baj.bу», тэлеканала «Настоящее время. Беларусь», а таксама «mkbelarus», «Мая Краіна Беларусь», «novy.kanal», «1863_х», «Жизнь-малина» (праект блогера Мікіты Мелказёрава), «Ksenia Mija», «Я.Салянкоў».

Адпаведныя зьмены ўнесеныя ў разьмешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У гэты сьпіс таксама трапілі старонкі ў Instagram прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Вольгі Гарбуновай «klopat_by», опэрнай сьпявачкі Маргарыты Ляўчук «margarita.levchuk.official», «dyjaspara», «Паспалітае рушэньне», «Olya Malashkina», «r_a_z_m_o_v_a», «belarusen.frankfurt».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад груп чайлдфры да «алькаголікаў Шуміліна»: Каго ўлады ўносяць у «экстрэмісцкі сьпіс»

У пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключаныя тэлеграм-каналы і чаты «Польшча. Вольная Беларусь», «Слуцкая мясарубка-чат»; ютуб-каналы «Вольная Беларусь», «Стоп таракан», «Белсат Life»; відэазапіс «Обращение Полка Калиновского к белорусам»; старонкі ў «Аднаклясьніках» «Координационный совет», «УКантакце» — «Осиповичский исполком», «stachkomgrodnopromstroj.l», «Алеся Манкевіч», «Ольга Карач», старонкі ў сацсетках праекту «Наша мова», а таксама лягатып, адрас электроннай пошты і старонкі ў сацсетках праекту «Волковыск.ВУ».