Нападнік затрыманы паліцыяй, паведаміў міністар унутраных справаў Францыі Жэральд Дарманэн.
Паводле дадзеных тэлеканалу, нападнік крычаў «Алах Акбар». Крыніца ў паліцыі расказала, што затрыманаму каля 20 гадоў, нарадзіўся ён у Расеі, мае чачэнскае паходжаньне. Раней ён вучыўся ў гэтым ліцэі. Le Figaro называе імя затрыманага — Магамед Магушкоў. У Францыі ён быў унесены ў сьпіс паліцыі як радыкальны ісламіст, сьцьвярджаюць крыніцы выданьня. Затрыманы таксама ягоны брат — як паведамляецца, каля іншай школы.
Усе навучальныя ўстановы гораду пасьля нападу былі зачыненыя.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон выехаў у Арас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад асуджэньня да віншаваньняў: Рэакцыі замежных дзяржаў пасьля нападу ХАМАС на ІзраільПасьля нападу радыкальнай палестынскай групоўкі ХАМАС на Ізраіль францускія ўлады ўзмацнілі меры бясьпекі на 500 рэжымных аб’ектах, у габрэйскіх школах і сынагогах. Яны таксама забаранілі праводзіць акцыі ў падтрымку Палестыны.
Раней ХАМАС, які ўключаны ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый ЗША і ЭЗ, заклікаў сваіх прыхільнікаў па ўсім сьвеце зладзіць у пятніцу «дзень гневу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль просіць мірных жыхараў эвакуавацца з Газы, ХАМАС абвясьціў 13 кастрычніка Днём гневу