«Сёньня Злучаныя Штаты знаходзяцца на парозе зьяўлення не аднаго, а двух роўных па ядзерным патэнцыяле супернікаў, у кожнага зь іх ёсьць амбіцыі зьмяніць міжнародны статут-кво сілай, калі гэта неабходна. Гэтая сытуацыя, якую Злучаныя Штаты не прадбачылі і да якой яны не гатовыя», — лічаць аўтары дакладу.
Высокапастаўленая крыніца Reuters, якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы дакладу, адзначыла, што ЗША дапускаюць вядзеньне дзьвюх войнаў, паколькі паміж Расеяй і Кітаем можа быць «максымальная каардынацыя». Ён адмовіўся паведаміць, ці ведае выведка ЗША аб супрацоўніцтве дзьвюх краін у галіне ядзернай зброі.
Аўтары даклада лічаць, што пагрозы з боку Кітая і Расеі абвострацца ў пэрыяд 2027–2035 гадоў, таму рашэньні неабходна прымаць ужо зараз. ЗША і іх саюзьнікі павінны быць гатовыя да стрымліваньня і паражэньня абодвух супернікаў адначасова, гаворыцца ў дакладзе.
Камісія Кангрэсу па стратэгічным плянаваньні прапанавала ўладам ЗША нарасьціць звычайныя ўзбраеньні і пашырыць праграмы мадэрнізацыі ядзернай зброі, нягледзячы на «бюджэтныя рэаліі».
Як адзначае Reuters, у цэлым даклад супярэчыць пазыцыі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, які лічыць, што цяперашняга ядзернага арсэналу ЗША дастаткова для стрымліваньня аб’яднаных сілаў Расеі і Кітая.
Мэта камісіі стратэгічнага планаваньня Кангрэсу, якая была створаная ў 2022 годзе, ацаніць доўгатэрміновыя пагрозы для ЗША і выпрацаваць рэкамэндацыі ў зьмяненьні звычайных і ядзерных сіл краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт ЗША назваў дзеяньні ХАМАС «чыстым і бяспрымесным злом» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн даручыў аказаць дадатковую дапамогу Ізраілю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн абяцае працягваць дапамогу Ўкраіне, нягледзячы на праблемны часовы бюджэт