Паводле зьвестак рэгулятара, у жніўні яны павялічыліся ў гадавым вымярэньні на 6,5%, у ліпені — на 6,3%.
Базавая інфляцыя (ня ўлічвае сэзонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, якія часта мяняюцца ў цане ў кароткатэрміновай пэрспэктыве або рэгулююцца дзяржавай) у верасьні склала −0,1% (у жніўні — 0,1%, ліпені — 1%).
Агрэгаваны паказьнік трэндавай інфляцыі (індыкатар інфляцыі, вычышчаны ад уплыву рознага роду шокаў) — 1,2% (1,6% і 2,2%).
Паводле зьвестак Белстату, спажывецкія цэны ў верасьні 2023 году вырасьлі на 0,7%. Харчовыя і нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,7%. Кошт платных паслуг павялічыўся на 0,6%. За студзень–верасень спажывецкія цэны вырасьлі на 3,6%: харчовыя тавары сталі даражэй на 2,9%, нехарчовыя — на 2%, платныя паслугі — на 7,1%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У верасьні ў Беларусі рэзка падаражэла гародніна, нягледзячы на дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаўЗа апошнія 12 месяцаў (верасень да верасьня) цэны вырасьлі на 2% (жнівень да жніўня — на 2,3%, ліпень да ліпеня — на 2,7%; чэрвень да чэрвеня — на 2,9%). Харчовыя тавары падаражэлі на 2,4% (+3,4%; +3,9; +3,6%), нехарчовыя тавары патаньнелі на 2,3% (-2,6%; −0,2%; −0,2%), цана паслуг вырасла на 7,6% (+7,2%; +7,1; +6,9%).
Найважнейшыя парамэтры прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2023 год прадугледжваюць інфляцыю на ўзроўні 7–8%. Урад разьлічвае ўтрымаць рост цэн і тарыфаў у межах 6%.
Сёлета 10 сакавіка Аляксандар Лукашэнка загадаў ураду любымі спосабамі — «манэтарнымі, рэгулятарнымі, адміністрацыйнымі» — «трымаць калідор» інфляцыі па выніках году «ў раёне 7%».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 31 крамы да 197 за тры гады. Як расейскія гандлёвыя сеткі выціскаюць беларускія