Экспэрты арганізацыі заклікаюць краіны Эўропы лепш падрыхтавацца да дэмаграфічнага зруху, паведамляе Euronews.
У сувязі з гэтым у САЗ прапануюць урадам эўрапейскіх краін больш зьвяртаць увагу на папулярызацыю правільнага харчаваньня і фізычнай актыўнасьці для здаровага старэньня.
«Для прасоўваньня здаровага харчаваньня неабходна мяняць рэцэптуру страваў, зьніжаць колькасьць солі ў прадуктах, выключыць тлушч і спажываньне цукру. Акрамя таго, карыснымі могуць быць інфармацыйныя кампаніі, арыентаваныя на людзей сталага веку, а таксама стварэньне спрыяльнага для іх асяродзьдзя з дапамогай гарадзкога плянаваньня», — кажа дарадца ў пытаньнях спорту і здароўя САЗ Стывэн Уайтынг.
У САЗ падкрэсьліваюць, што людзям старэйшага ўзросту важна заставацца актыўнымі і рэгулярна займацца фізычнымі практыкаваньнямі, бо гэта спрыяе прафіляктыцы розных захворваньняў.
Насельніцтва Беларусі таксама старэе: толькі за мінулы год колькасьць людзей сталага веку(ва ўзросьце 65 гадоў і больш) вырасла на 2,74%, маладых (ва ўзросьце 14-30 гадоў) — зьнізілася на 1,38%, сьведчаць лічбы Белстату.
У Беларусі на момант правядзеньня перапісу 2019 году колькасьць дзяцей і падлеткаў узросту да 15 гадоў (1 593 705) перавышала колькасьць асобаў узросту 65 гадоў і старэй (1 350 538), хаця і ненашмат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Насельніцтва Беларусі старэе: за год колькасьць людзей сталага веку вырасла амаль на 3%, маладых — зьнізілася на 1,4%, — Белстат