Пра гэта паведаміў журналіст Sky News Роб Гарыс у сваім твітары. Паводле ягоных зьвестак, у УЭФА заявілі, што «тэхнічнага рашэньня, якое дазваляе расейскім камандам гуляць, знайсьці не ўдалося».
Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) і УЭФА адхілілі ўсе расейскія клюбы і зборныя ад удзелу ў спаборніцтвах. Некаторых, як маскоўскі «Спартак», зьнялі пасярод эўрапейскага кубкавага турніру.
Пазьней, у канцы верасьня 2023 году, УЭФА дапусьціла да ўдзелу ў спаборніцтвах расейскія юнацкія зборныя. Усьлед за гэтым ФІФА распаўсюдзіла гэтае рашэньне на чэмпіянаты сьвету. Аднак гэтыя крокі фэдэрацыі сустрэлі супраціў у шэрагу краін. Пасьля рашэньня УЭФА футбольныя арганізацыі Ўкраіны, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Швэцыі, Даніі, Нарвэгіі і Румыніі адмовіліся гуляць са спартоўцамі з Расеі.
Ранейшае рашэньне УЭФА падтрымалі толькі два зь пяці віцэ-прэзыдэнтаў — швэд Карл-Эрык Нільсан і італьянец Габрыеле Гравіна. Нільсан пакінуў пасаду кіраўніка Швэдзкай нацыянальнай спартовай канфэдэрацыі, бо ягоная пазыцыя супярэчыла пазыцыі Швэцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Толькі спартоўцы з актыўнай антываеннай пазыцыяй могуць удзельнічаць у Алімпіядзе» — Аляксандар Апейкін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Лукашэнка пракамэнтаваў магчымасьць удзелу беларусаў у Алімпіядзе ў нэўтральным статусе