На імпрэзе да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні прэзэнтавалі новы зборнік выбраных вершаў паэтаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях турмы НКВД у Менску, піша «Вясна».
Зборнік прэзэнтавала яго дызайнэрка Наста Чарнова, выпускніца факультэту дызайну ЭГУ. Кніга стала яе дыплёмным праектам ва ўнівэрсытэце.
«Чаму я вырашыла на дыплём узяць менавіта гэтую тэму? — кажа Наста Чарнова. — Пасьля 2020 году мы ўсе задаваліся пытаньнем: „Як такое магло адбыцца? Чаму такія страшныя рэпрэсіі? Адкуль гэта ўсё зьявілася? Нармальна ж жылі“.
Але калі паглядзець на гісторыю, на 1937 год, нічога новага яны не прыдумалі. Гэта ўсё проста натуральна выцякае з традыцый гвалту, якімі беларускія ўлады ганарацца, што яны нашчадкі Савецкага Саюзу. Яны пераймаюць проста ўсё, што зьвязана з манаполіяй гвалту. Таму калі я стала разьбірацца ў гэтай тэме, то пытаньне, чаму такія вялікія рэпрэсіі цяпер, стала відавочным.
Не праводзіць паралелі паміж тымі падзеямі і цяперашнімі проста немагчыма. Таму я вырашыла зрабіць такі невялічкі зборнік вершаў».
У афармленьні кнігі Наста выкарыстоўвала два колеры: чорны і сіні, пад кожны верш падбірала графічныя элемэнты, вобразы.
Зборнік вершаў распаўсюджваецца бясплатна.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД («амэрыканкі») расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ноч расстраляных паэтаў» адзначылі па ўсім сьвеце; ТГ-супольнасьці назвалі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» Найважнейшае за 29 кастрычніка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах на фоне новых рэпрэсіяў