Ізраільскія валянтэры паведамілі, што знайшлі на тэрыторыі кібуцу Бээры, які знаходзіцца недалёка ад сэктару Газа, больш за 100 целаў жыхароў, загінулых пасьля нападу групоўкі ХАМАС 7 кастрычніка.
Адзін зь мясцовых жыхароў расказаў, што кібуц цалкам зьнішчаны.
Як паведаміла выданьне The Times of Israel, да вайны ў Бээры жылі каля тысячы грамадзян. Гэта азначае, што нападнікі забілі кожнага дзясятага жыхара. Колькасьць загінулых можа павялічыцца.
Баевікі ХАМАС атакавалі кібуц Бээры на поўдні Ізраілю 7 кастрычніка. Армія абароны Ізраіля некалькі гадзін вяла за яго бой. Паведамлялася, што некаторыя жыхары знаходзяцца ў закладніках.
Прадстаўнікі ізраільскай арміі раней выказвалі меркаваньне, што да Бээры з Газа маглі прарыць падземны тунэль, па якім байцам ХАМАС прыходзіла падмацаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць пацярпелых у Ізраілі беларусаў вырасла да трох чалавекЗ 7 кастрычніка за час атакі ісламістаў у Ізраілі загінулі ня менш за 900 грамадзян, амаль 2,5 тысячы атрымалі раненьні. Некалькі сотняў лічаць бязь зьвестак зьніклымі, яшчэ каля сотні, імаверна, знаходзяцца ў закладніках на тэрыторыі сэктара Газа.
Ізраіль у адказ на атаку ХАМАС праводзіць ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы» і атакуе цэлі ў сэктары Газа. У выніку ўдараў Арміі абароны Ізраілю, паводле палестынскага боку, загінулі каля 700 палестынцаў, амаль чатыры тысячы жыхароў сэктару Газа атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На сёньня 92 краіны прызналі безумоўнае права Ізраілю на самаабарону. Беларусі сярод іх няма, — ізраільскі палітоляг і дыплямат Пэлівэрт