Ізраільскі шэкель 9 кастрычніка абрынуўся да амаль васьмігадовага мінімуму праз ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе.
Як паведаміла агенцтва Reuters, валютная пара «шэкель-даляр» не асабліва актыўная ў гадзіны таргоў у Азіі. Апошні раз шэкель абрынуўся больш чым на 3 % супраць даляра да 3,9581. Цэнтральны банк Ізраілю для падтрыманьня сваёй грашовай адзінкі вымушаны быў тэрмінова прадаць 30 мільярдаў даляраў.
Асьцярогі перабояў з пастаўкамі нафты прывялі да павелічэньня цаны нафты — паліва гатунку Brent падаражэла на 3,14 даляра, да 87,72 даляра за барэль, у той час як амэрыканская нафта паднялася на 3,28 даляра, да 86,07 даляра за барэль.
Золата падаражэла на 1,1%, да 1852 даляраў за ўнцыю.
У матэрыяле агенцтва Reuters адзначаецца, што любы ўстойлівы рост цэн на нафту будзе дзейнічаць як падатак на спажыўцоў і ўзмацніць інфляцыйны ціск, што паўплывала на акцыі, паколькі ф’ючэрсы S&P 500 зьнізіліся на 0,8%, а фʼючэрсы Nasdaq страцілі 0,7%.
Навіны з Блізкага Усходу могуць сапсаваць пачатак сэзону карпаратыўных прыбыткаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ізраіля заявіў пра поўную аблогу Газы. Абнаўляецца- Раніцай 7 кастрычніка палестынская радыкальная групоўка ХАМАС атакавала Ізраіль.
- З паласы Газа прарваўся дэсант, які пачаў захопліваць паселішчы, браць закладнікаў і расстраляў многа людзей проста на вуліцах.
- 8 кастрычніка да атакі падключыліся радыкальныя ісламісты зь Лібану.
- Уварваньне з тэрыторыі Газы адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.