Ціханоўская прыбыла з трохдзённым візытам у Данію, дзе ёй уручаць прэмію Парлямэнцкай асамблеі NATO саміту ПА NATO ў Капэнгагене.
Сьвятлана Ціханоўская на прыёме з саміту ПА NATO ў Капэнгагене расказала прынцу Фрыдэрыку пра сытуацыю ў сёньняшняй Беларусі, паведамляе яе прэсавая служба.
Яна заявіла, што беларусы не зьмірыліся, нягледзячы на працяг рэпрэсій, і што яны бачаць сваю краіну дэмакратычнай і эўрапейскай, а таксама рыхтуюцца змагацца за гэта, як толькі адчыніцца наступнае акно магчымасьцяў.
Данія зьяўляецца адной з наймацнейшых дэмакратый у сьвеце, пры тым што зьяўляецца адной з найстарэйшых манархій: каралеўская сям’я налічвае 1000 гадоў сваёй гісторыі.
- 8 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская пачала трохдзённы рабочы візыт у Данію. Яе першая сустрэча была зь беларускай дыяспарай. Яна падзякавала беларусам Даніі за актыўнасьць і працу, якую яны робяць тут, каб трымаць Беларусь у парадку дня і падтрымліваць Украіну.