У сталіцы Даніі праходзіць 69-я штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі NATO.
Першыя пункты праграмы візыту – паўгадзіннае інтэрвію дацкаму тэлеканалу DK TV і гадзінная сустрэча зь беларускай дыяспарай. Затым Ціханоўская прыме ўдзел у прыёме, які арганізуе для чальцоў ПА NATO сьпікер дацкага парлямэнта Сёрэн Гадэ. Ганаровы госьць мерапрыемства – насьледны прынц Даніі Фрэдэрык.
На другі дзень Ціханоўскаясустрэнецца са студэнтамі Цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Капэнгагэнскага ўнівэрсытэта, кіраўніцтвам ВНУ. Пройдуць перамовы з выконваючым абавязкі кіраўніка польскай дэлегацыі і кіраўніком ісьляндзкай дэлегацыі ў ПА NATO. Пасьля гэтага адбудзецца цырымонія ўручэння Ціханоўскай узнагароды ПА NATO «Жанчыны за мір і бясьпеку». Увечары яна будзе сьпікерам на дыскусіі ў рэдакцыі буйнога мясцовага часопіса Politiken.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і МЗС Беларусі пракамэнтавалі атаку ХАМАС на ІзраільУ заключны дзень лідэрка дэмакратычных сілаў правядзе перамовы з новым міністрам замежных спраў, былым прэм'ер-міністрам Ларсам Лёке Расмусэнам, сьпікерам парлямэнта Сэрэнам Гадзе, чальцамі парлямэнцкага камітэта па замежных справах, а таксама кіраўніцтвам Інстытута супраць катаваньняў Dignity.
Гэта трэці візыт Ціханоўскай у Данію. У кастрычніку 2020 года яна сустрэлася з тагачасным кіраўніком МЗС Епэ Кафадам, а ў траўні 2023-га ўдзельнічала ў Капэнгагэнскім саміце дэмакратыі.