Адзін зь беларусаў у вельмі цяжкім стане ў шпіталі.
За мінулыя суткі ў Пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве з рознымі пытаньнямі зьвярнуліся каля 30 беларускіх грамадзян, двое зь якіх — сын з маці — пацярпелі ў выніку ракетных абстрэлаў горада Ашкелон. Пра гэта інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.
Абодва пацярпелыя цяпер шпіталізаваныя, ім аказваецца неабходная мэдыцынская дапамога, стан аднаго зь іх ацэньваецца як вельмі цяжкі.
Пасольства знаходзіцца ў кантакце з мэдыцынскай установай і сваякамі пацярпелых.
Усім грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ізраілю, рэкамэндуюць строга прытрымлівацца ўказаньняў службы тылу і мясцовых улад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля нападу ХАМАС на краіну Ізраіль афіцыйна аб’явіў стан вайны, чаго не было 50 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ізраіль у стане вайны». Адказ на ракетны абстрэл. ФОТАГАЛЕРЭЯ