На акупаванай частцы Херсонскай вобласьці Ўкраіны загінуў Уладзімір Малаў, якога акупацыйныя ўлады Новай Кахоўкі называлі «сакратаром гарадзкога аддзяленьня партыі «Адзіная Расея».
Пра тое, што аўтамабіль Уладзіміра Малава быў узарваны, стала вядома раніцай 7 кастрычніка. Першапачаткова паведамлялі, што расейскі чыноўнік атрымаў цяжкія раненьні і быў шпіталізаваны.
Херсонская вобласьць была часткова акупаваная ў самым пачатку вайны, а потым анэксаваная Расеяй у верасьні мінулага году. Пры гэтым расейскія войскі ня толькі не кантралююць тэрыторыю рэгіёна цалкам, але з таго часу яшчэ і страцілі абласны цэнтар.
Гэта ня першы прадстаўнік акупацыйных структураў, у дачыненьні да якога ўчынілі замах. Такія выпадкі неаднаразова фіксавалі на акупаваных частках Херсонскай і Запароскай абласьцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У акупаваным Расеяй Мелітопалі падарвалі кіраўніка акупацыйнай паліцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася інфармацыя пра сьмерць яшчэ аднаго прарасейскага калябаранта на поўдні Ўкраіны, Стрэмавусава