«Амбасада Беларусі ў Тэль-Авіве знаходзіцца ў кантакце з кампэтэнтнымі органамі краіны знаходжаньня і ўвесь час адсочвае сытуацыю», — гаворыцца ў паведамленьні.
Працуе лінія для экстранай сувязі з амбасадай: +972 50 521 48 19.
МЗС Беларусі выказала «сур’ёзную занепакоенасьць» у сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Ізраілі і заклікала «дээскаляваць напружанасьць» у рэгіёне і пачаць перамовы, назваўшы «непрымальнай любую праяву агрэсіі, а ахвяры сярод мірнага насельніцтва — недапушчальнымі».
З раніцы 7 кастрычніка палестынская групоўка ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газа, масіравана абстрэльвае Ізраіль, ізраільская армія наносіць авіяўдары ў адказ па сэктары Газа, піша CNN. Ёсьць загінулыя, сотні пацярпелых, мільёнам рэкамэндавана не пакідаць бамбасховішчы ў дамах.
Улады Ізраіля расцэньваюць тое, што адбываецца, як вайну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль абстралялі ракетамі, у краіну зайшлі баевікі. Прэм’ер заявіў пра «стан вайны». Склікаюць Раду Бясьпекі ААН