Дэлімханаў назваў Адама Кадырава «прыкладам выключна пісьменнага, усебакова адукаванага і мэтанакіраванага маладога чалавека» і адзначыў яго спартыўныя посьпехі ў зьмешаных адзінаборствах.
Раней бурную рэакцыю ў СМІ і сацсетках выклікала відэа, на якім Адам Кадыраў у грозьненскім СІЗА зьбівае падсьледнага Мікіту Журавеля, якога абвінавачваюць у спаленьні Карана — сьвяшчэннай кнігі мусульман. 25 верасьня Рамзан Кадыраў заявіў, што ганарыцца ўчынкам сына.
«Герой Чачэнскай рэспублікі» — вышэйшая ўзнагарода Чачні. Указы аб яе прысуджэньні падпісвае кіраўнік рэспублікі. Такім чынам, Рамзан Кадыраў сам узнагародзіў непаўналетняга сына геройскім званьнем. Першым носьбітам тытула Героя Чачні стаў сам Рамзан Кадыраў, падпісаўшы ўказ аб узнагароджаньні самога сябе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі шукаюць трох мужчын. Верагодна, падазраваных у выбуху пад Менскам