Вядомая інтэрнэт-пляцоўка цяпер недасяжная. Яна спыніла дзейнасьць некалькі гадоў таму.
Па пастанове пракурора Менскай вобласьці ўлады абмежавалі доступ да інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў prastora.bу, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле пракуратуры, на старонцы нібыта разьмяшчаліся прапановы куплі кніжных выданьняў, уключаных у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Prastora.by — буйны культурніцкі праект, які займаўся перакладамі на беларускую мову кіно і мультфільмаў, друкаваў беларускія кнігі і запісваў аўдыёкнігі, распаўсюджваў беларускія тавары і сувэніры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтая праца не прыносіць мне нічога, акрамя асалоды». Як мэнэджар з ІТ-сфэры ўзяўся рабіць беларускамоўныя праекты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік электроннай бібліятэкі Kamunikat.org: «Выдаём кнігі для тысячаў беларусаў замежжа»