Ва ўкраінскай сталіцы дэмантавалі помнік савецкаму пісьменьніку Мікалаю Астроўскаму, аўтару вядомага рамана «Як гартавалася сталь».
Як паведаміў украінскі актывіст Вадзім Пазьнякоў, помнік мусілі зьнесьці яшчэ 7 гадоў таму, згодна з заканадаўствам аб дэкамунізацыі.
Скульптура знаходзілася перад фасадам Электрамэханічнага тэхнікуму чыгуначнага транспарту ў Саломенскім раёне Кіева. Помнік дэмантавалі разам з пастамэнтам. Цяпер на ягоным месцы стварылі клюмбу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 4 гады ва Ўкраіне дэмантавана 2500 савецкіх помнікаў, тысячу паселішчаў перайменаваліМікалай Астроўскі — вядомы савецкі пісьменьнік, нарадзіўся ў 1904 годзе ў Валынскай губэрні. Ён удзельнічаў ва ўсталяваньні савецкай улады ва Ўкраіне і змагаўся з паўстанскім рухам за незалежнасьць. Вядомы сваімі раманамі «Як гартавалася сталь» і «Народжаныя бурай», якія ва Ўкраіне крытыкуюць за антыўкраінскі вобраз тых, хто змагаўся за незалежнасьць Украіны ў 1917–1921 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Леніна да Пушкіна. Як Расея сваім ваенным уварваньнем адкрыла шлях дэрусіфікацыі Ўкраіны