Першай асобай, уганараванай прэміяй Людовіка Тэрʼе, быў прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла.
Сёлета прэміяй імя Людовіка Тэр’е ў галіне правоў чалавека ўзнагародзілі адвакатку Юлію Юргілевіч.
Міжнародную прэмію ў галіне правоў чалавека заснавалі ў 1984 годзе. Яна ўручаецца юрысту, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасьці або прыналежнасьці да пэўнай калегіі адвакатаў, які сваёй актыўнай дзейнасьцю садзейнічае абароне правоў чалавека, праву на абарону, садзейнічае вяршэнству права, вядзе барацьбу з расізмам і нецярпімасьцю ў любой форме. Першай асобай, уганараванай гэтай прэміяй, быў Нэльсан Мандэла, піша «Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека».
- Юргілевіч — адвакатка, якая абараняла шматлікіх палітвязьняў і якая была ў лютым 2022 года пазбаўлена ліцэнзіі.
- Яна была затрымана ў канцы жніўня 2022 года па вяртаньні ў Беларусь з Польшчы.
- Пазьней яе асудзілі на 6 гадоў калёніі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».