Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 5 кастрычніка ў Гомлі затрымалі музыку, заснавальніка і лідэра блэк-мэтал гурту Krumkač Арцёма Раманава. Прычына затрыманьня невядомая.
На пачатку красавіка Раманава ўжо затрымлівалі. Тады Арцёму прызначылі 10 дзён арышту нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Тады ж на «сутках» сядзеў і музыка гурту Аляксандар Кубышкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 кастрычніка: у Гомлі асудзілі прадпрымальніка паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаўВіцябляніна пакаралі калёніяй за абразу Лукашэнкі ў тралейбусе
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 4 кастрычніка вынес прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Бельскаму, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядаў судзьдзя Сяргей Будрэвіч, піша «Вясна».
Згодна з матэрыяламі справы, Сяргей Бельскі 6 ліпеня 2023 года, нібыта нападпітку, «знаходзячыся ў грамадзкім месцы — у салёне тралейбуса, які рухаўся па маршруце № 12 ...у прысутнасьці сьведак публічна абразіў, гэта значыць прынізіў гонар і годнасьць асобы Лукашэнкі, прамовіўшы неаднаразова выказваньні ў яго адрас, якія зьмяшчалі нэгатыўную ацэнку і мелі ненарматыўную форму маўленчага выказваньня, прыніжалі аўтарытэт, гонар і годнасьць асобы».
Кантралёр грамадзкага транспарту, які правяраў квіткі ў пасажыраў, выклікаў міліцыю.
Суд прызначыў яму пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на 2 гады 6 месяцаў з адбываньнем прызначанага пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах строгага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 кастрычніка: Сілавікі затрымалі салігорца за перапіску з батальёнам «Тэрор»Пэнсіянэрку з анкалёгіяй асудзілі да калёніі за камэнтары
2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёну вынесьлі прысуд 62-гадовай Але Зуевай, піша «Вясна». Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да двух з паловай гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак агучыў судзьдзя Павел Карцінін.
У Алы Зуевай анкалягічнае захворваньне крыві.
Яе абвінавацілі ў тым, што цягам 2 гадоў жанчына пакідала камэнтары ў Тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і «ненарматыўную лексыку і выказвалі нэгатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 кастрычніка: у Гомлі асудзілі прадпрымальніка паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў