Пра гэта паведамляе DW.
Паводле інфармацыі славацкага выданьня Dennik N, міністэрства абароны краіны разглядае магчымасьць перадаць Украіне яшчэ адзін пакет вайсковай дапамогі да фармаваньня новага ўраду.
Чапутава, якая з пачатку вайны актыўна падтрымлівае Ўкраіну, выступіла супраць перадачы дапамогі. Яе прадстаўнік Марцін Стрыжынец патлумачыў, што прэзыдэнтка такім чынам «паважае вынікі дэмакратычных выбараў». Партыя экс-прэм’ера Робэрта Фіца «Напрамак — сацыяльная дэмакратыя» (SMER-SD), якая перамагла на выбарах, абяцала «не даваць Украіне ніводнага патрона».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славаччына: вынікі выбараў, якія ўвасабляюць стомленасьць ад УкраіныЧапутава лічыць, што ў сытуацыі, калі на выбарах большасьць галасоў атрымалі партыя Фіца і яшчэ некалькі малых партыяў, якія выступаюць супраць вайсковай дапамогі Ўкраіне, перадача дапамогі да фармаваньня новага ўраду стварыла б небясьпечны прэцэдэнт.
За партыю SMER-SD Фіца на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі на пачатку кастрычніка ў Славаччыне, прагаласавалі 22,9% выбаршчыкаў. «Прагрэсіўная Славаччына», якую ўзначальвае віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Міхал Шымечка, набрала 17,9% галасоў, а «Голас» былога прэмʼер-міністра Пэтэра Пэлегрыні — 14,7%. Пяціадсоткавы барʼер пераадолелі яшчэ чатыры партыі, якія заручыліся падтрымкай ад 5,7% да 9% выбаршчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ўручыць славацкі амбасадар даверчыя лісты Лукашэнку — камэнтар экспэрткі да выбараў у СлаваччынеПрэзыдэнтка краіны ўжо даручыла Фіца пачаць фармаваць урад. Шымечка, чыя партыя заняла другое месца, падкрэсьліў, што перамога SMER-SD — гэта «дрэнная навіна для Славаччыны», а калі Фіца здолее стварыць кааліцыю, усё стане «яшчэ горш».