На пачатку кастрычніка Генпракуратура Беларусі завяла шэраг крымінальных справаў супраць Рады БНР.
Сёньня генпракурор Андрэй Швед выклаў сутнасьць абвінавачваньняў на адрас Рады. Яго словы прыводзіць тэлеграм-канал Генпракуратуры.
«Рада БНР ажыцьцяўляе ня толькі рэабілітацыю нацызму і калябарацыянізму, але і актыўна прапагандуе экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасьць, папулярызуе асобаў, асуджаных за такія дзеяньні ў сучасны пэрыяд. Вакол Рады БНР пад кантролем спэцслужбаў ЗША і іншых заходніх дзяржаваў пасьлядоўна фармуецца цэнтар антыдзяржаўнай і падрыўной дзейнасьці супраць Рэспублікі Беларусь з прэтэнзіяй на фармаваньне паралельных дзяржаўных інстытутаў і атрыбутаў, узурпацыю дзяржаўнай улады на падставе „гістарычнасьці“ аднаўленьня правоў на ўладу. У сваіх апошніх заявах кіраўніцтва фармаваньня адкрыта гаворыць, што мірныя спосабы барацьбы за ўладу імі вычарпаныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі завялі некалькі крымінальных спраў супраць Рады БНР. Рада адказалаУ адказ на завядзеньне Генпракуратурай крымінальных справаў супраць яе Рада БНР заявіла, што прымае да ведама «інфармацыю пра незаконны крымінальны перасьлед, распачаты карнымі органамі нелегітымнага рэжыму на чале з А. Лукашэнкам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Небясьпечны сымбаль. Чым Лукашэнку замінае Рада БНРУ заяве было адзначана, што абвінавачваньні супраць Рады БНР носяць «заведама ілжывы і абсурдны характар». Рада таксама падкрэсьліла, што неаднаразова асуджала таталітарныя рэжымы, якія ўчынялі злачынствы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку рэжымы нямецкіх нацыянал-сацыялістаў і камуністаў.