Беларуская асацыяцыя журналістаў за тры апошнія гады зафіксавала 3000 фактаў рэпрэсіяў супраць журналістаў. Сёньня ў Беларусі 34 журналісты за кратамі.
Былы журналіст з Гомля Андрэй Толчын ня выйшаў на волю з ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля заканчэньня 72-гадзіннага тэрміну затрыманьня.
Паводле інфармацыі праваабарончага сайту «Гомельская Вясна», яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар № 3 у абласным цэнтры.
Праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне Толчына 27 верасьня, але сутнасьць выстаўленых яму прэтэнзій невядомая.
Пасьля падзеяў 2020 года Толчын пакінуў прафэсію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: для Паўла Мажэйкі ў СІЗА не прынялі лекаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты