Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пацьвердзіла шэсьць выпадкаў пакараньняў сьмерцю ўкраінскіх ваеннапалонных і сапраўднасьць відэазапісу забойства пасьля слоў «Слава Ўкраіне!».
Як адзначаецца ў справаздачы Управы Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН, расейскія вайскоўцы прымушалі палонных украінцаў пад абстрэламі і па мінных палях дастаўляць да іх на пазыцыі боепрыпасы і забіраць параненых з поля бою. Ня менш за пяць палонных украінцаў, выконваючы гэтыя заданьні, атрымалі раненьні.
ААН задакумэнтавала забойства шасьці ўкраінскіх ваеннапалонных, якія адбыліся да 1 лютага 2023 году. У арганізацыі таксама дасьледавалі два відэазапісы, якія зьявіліся ў інтэрнэце 6 сакавіка і 11 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камісія ААН: расейскія вайскоўцы катавалі ўкраінцаў да сьмерці«На першым запісе расейскія вайскоўцы застрэлілі ўкраінскага ваеннапалоннага пасьля таго, як той вымавіў: „Слава Ўкраіне!“. На другім — расейскі вайсковец адрэзаў галаву ўкраінскаму жаўнеру. Абодва відэазапісы, якія, імаверна, былі запісаныя да справаздачнага пэрыяду, зьяўляюцца сапраўдныя», — адзначаецца ў справаздачы.
У дакумэнце паведамляецца, што з 56 украінскіх палонных, якіх апыталі супрацоўнікі ААН, 51 расказаў аб розных формах катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў расейскім палоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі пачалі праверку відэа з адразаньнем галавы ўкраінцу, у Кіеве заявілі, што ўжо ведаюць, хто гэта рабіўУ ААН дадалі, што на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама ў Расеі 37 украінцаў асудзілі паводле розных крымінальных абвінавачаньнях, у тым ліку за тэрарызм.
Справаздача і яе высновы заснаваныя на зьвестках, сабраных у часе палявых місій, наведваньняў месцаў утрыманьня пад вартай, а таксама дыстанцыйнага маніторынгу акупаванай тэрыторыі.
Супрацоўнікі ААН апыталі 1226 ахвяр, сьведак, тых, хто выжыў пасьля катаваньня, іхных сваякоў, адвакатаў, прадстаўнікоў ураду, грамадзянскай супольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўкраінскім войску назвалі імя палоннага ўкраінца, якога, як мяркуецца, расстралялі расейцы ў адказ на словы «Слава Ўкраіне»