Дзень у гісторыі
1535 — з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы дзякуючы Скарыну атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.
1582 — паводле ўказу папы Рымскага Грыгорыя XIII наступіў пераход на новы каляндар, які быў названы грыгарыянскім.
1957 — Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.
У гэты дзень нарадзіліся
1750 — польскі паэт Францішак Дыянізі Князьнін (нарадзіўся ў Віцебску).
1816 — Эжэн Пацье, францускі паэт, удзельнік Парыскай камуны, які ўвайшоў у гісторыю як аўтар «Інтэрнацыяналу».
1895 — амэрыканскі камэдыйны актор Бастэр Кітан, адзін з найвыдатнейшых комікаў нямога кінэматографу.
1941 — амэрыканская пісьменьніца Эн Райс, аўтарка бэстсэлераў пра вампіраў.
1978 — беларуская балярына Марына Вежнавец.
У памяці
1669 — галяндзкі мастак Рэмбрант.
1947 — нямецкі фізык Макс Плянк, які ўвёў у фізыку тэрмін «квант».
1957 — СССР запусьціў першы штучны спадарожнік Зямлі («спутнік»)
1970 — амэрыканская сьпявачка Джэніс Джоплін.
1980 — у аўтамабільнай катастрофе загінуў першы сакратар ЦК КПБ Пятро Машэраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяшчаныя буры, карузьлік зь вялікай галавой, асуджаныя хутары. Чым адзначылася эпоха Машэрава
1981 — беларускі грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч, апостальскі візытатар беларусаў-каталікоў, заснавальнік Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане.
2007 — Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст.