На ўсходзе Ўкраіны загінулі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў. Пра страты паведаміў батальён «Тэрор» у сваім тэлеграм-канале.
«Вы годна выканалі баявую задачу на ўсходзе. На жаль, апошнюю для вас. Сустрэнемся ў Вальхале, браты», — гаворыцца ў паведамленьні батальёну.
Выданьню «Зеркало» пацьвердзілі страты, але не назвалі колькасьць загінулых і ня сталі даваць камэнтары.
На дадзены момант ва Ўкраіне, паводле зьвестак Радыё Свабода, ваюе каля паўтысячы беларускіх добраахвотнікаў. Ад пачатку поўнамаштабнай вайны загінулі сама меней 33 беларусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фотавыстава пра загінулых ва Ўкраіне беларускіх добраахвотнікаў адкрылася ў Ізмаіле на Адэшчыне. ФОТА