Пра гэта заявіў кіраўнік баўгарскай памежнай паліцыі Антон Златанаў, ягоныя словы прыводзяць мясцовыя СМІ.
Па словах Златанава, забарона будзе распаўсюджвацца як на легкавыя, так і на грузавыя аўтамабілі.
Баўгарыя не мяжуе з Расеяй і, паводле зьвестак улад, межы краіны перасякае «ня так шмат» машын з расейскімі нумарамі. Шэраг расейскіх грамадзян, аднак, праз Грузію, Турэччыну і Баўгарыю езьдзяць у іншыя краіны Эўразвязу. Пасьля таго, як забарону на ўезд расейскіх машын пацьвердзілі ўсе краіны ЭЗ і Нарвэгія, якія мяжуюць з Расеяй, колькасьць аўтамабіляў на гэтым маршруце тэарэтычна магла ўзрасьці.
Шэраг краін ЭЗ ўвялі забарону на ўезд расейскіх аўтамабіляў пасьля таго, як 8 верасьня Эўракамісія апублікавала тлумачэньне да санкцый, у якім гаворыцца, што ўезд машын з расейскімі нумарамі можа прыраўноўвацца да імпарту, забароненага санкцыйным рэжымам. Вядомыя выпадкі канфіскацыі расейскіх машын у Нямеччыне. Аб забароне на ўезд расейскіх машын заявілі ня ўсе краіны Эўразьвязу, паколькі трактоўка гэтага становішча застаецца ў кампэтэнцыі канкрэтных дзяржаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцыя Латвіі будзе штрафаваць за надпісы «Я русский» на аўтамабіляхЗабарона расейскіх машын у Эўразьвязе
Раней Літва, Латвія, Нарвэгія, Фінляндыя, Польшча і Эстонія таксама забаранілі ўяжджаць на сваю тэрыторыю машынам з расейскімі нумарамі. Улады Фінляндыі ўдакладнілі, што забарона не закране грамадзян і сем'і Эўразьвязу і Эўрапейскай эканамічнай зоны, у тым ліку з другім грамадзянствам, якія пастаянна жывуць у Расеі.
З 11 верасьня ў Літву забаронена ўвозіць любыя транспартныя сродкі, якія зарэгістраваны ў Расеі і маюць расейскія нумарныя знакі. Забарона распаўсюджваецца на гэтыя аўтамабілі незалежна ад грамадзянства іх уладальніка ці кіроўцы, а таксама калі яны прызначаны для часовага карыстаньня.
Таксама мытня Літвы запатрабавала ад уладальнікаў аўтамабіляў з расейскімі нумарамі вывезьці іх з тэрыторыі краіны і Эўразьвязу на працягу 6 месяцаў.
Абмежаваньні для беларускіх машын у Латвіі
Міністэрства юстыцыі Латвіі, як сталі вядома на мінулым тыдні, рыхтуе законапраект, які дазволіць канфіскоўваць аўтамабілі з расейскімі і беларускімі нумарамі, якія знаходзяцца ўнутры краіны. Аўтамабіль будзе канфіскаваны, калі ён ня пройдзе перарэгістрацыі ці не пакіне краіну на працягу трох месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія гатовая цалкам закрыць мяжу зь Беларусьсю ў выпадку эскаляцыі мігранцкага крызісу