Па расейскай дзяржаўнай тэлевізіі прадэманстравалі сюжэт, у якім прызналі факт згону свайго верталёта ва Ўкраіну разам з запчасткамі да самалётаў.
Аўтар матэрыялу расказаў, на якім месцы знаходзіўся камандзір экіпажу Максім Кузьмінаў і ягоныя падначаленыя пілёты, як ён аддаў загад зьнізіцца на малую вышыню.
«Свой апошні вылет здраднік Кузьмінаў ажыцьцяўляў з аэрадрому ў Растоўскай вобласьці. Як кажуць вайскоўцы, усё было штатна — машыну праверылі, яна была спраўнай, паліва пад гарлавінай бакаў, экіпаж на сваіх месцах. Гэта быў звычайны транспартны вылет», — паведаміў расейскі карэспандэнт.
Аўтар матэрыялу сьцьвярджае, што сувязь з бортам зьнікла празь некалькі хвілін пасьля таго, як верталёт забраў запчасткі.
«Меркаваць, што тэхнік і „другі нумар“ не заўважылі, як камандзір экіпажу перавёў рацыю ў рэжым радыёмаўчаньня, немагчыма. Паверыць у тое, што яны ж не здагадаліся, што камандзір рэзка зьмяніў курс, нерэальна. Выснова напрошваецца толькі адна: на гэты момант яны былі ўжо мёртвыя», — адзначаецца ў матэрыяле.
У тэлеграм-канале «Вести», у якім апублікавалі фрагмэнт 10-хвіліннага матэрыялу, адзначаецца, што, паводле першай экспэртызы, камандзір Максім Кузьмінаў застрэліў чальцоў свайго экіпажу.
У поўнай вэрсіі сюжэту паведамілі аб тым, што целы іншых лётчыкаў гэтага экіпажу перадалі Расеі праз тры тыдні пасьля перагону верталёта, і экспэртыза паказала, што іх застрэлілі нібыта зь невялікай адлегласьці. У кожнага зь пілётаў адно кулявое раненьне.
У матэрыяле аўтар сьцьвярджае, што афіцэры спэцыяльнага прызначэньня Галоўнага ўпраўленьня Мінабароны Расеі ўжо атрымалі загад «на зьнішчэньне Кузьмінава».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка паведаміла, што выманіла расейскі верталёт Мі-8 на сваю тэрыторыю разам з запчасткамі да самалётаў15 верасьня Міністэрства абароны Расеі паведаміла толькі аб зьніклым бязь зьвестак экіпажы расейскага верталёт Мі-8, аднак не ўдакладняла, што яго сагналі. Тады ж адзначалі, што ў складзе экіпажу былі толькі грамадзяне Расеі.
23 жніўня ўкраінская выведка паведаміла, што выбавіла расейскі верталёт Мі-8 на сваю тэрыторыю разам з запчасткамі да самалётаў, а ў пачатку верасьня ўдакладнілі падрабязнасьці апэрацыі «Сініца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апэрацыя «Сініца». Ва ўкраінскай выведцы расказалі, як расейскі пілёт на вайсковым верталёце ўцёк ва Ўкраіну