Міжнародная фэдэрацыя плаваньня надала нэўтральны статус чацьвярым беларускім плыўцам і плыўчыхам, а таксама аднаму трэнэру.
Цяпер яны змогуць браць удзел у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі — але з шэрагам абмежаваньняў. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Матч ТВ».
Нэўтральны статус атрымаў рэкардсмэн сьвету на 100 мэтраў брасам Ільля Шымановіч, лідэры жаночай нацыянальнай каманды Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко і Анастасія Куляшова, а таксама трэнэр Андрэй Ліпніцкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія і расейскія спартоўцы змогуць удзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях-2024 у Францыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Лукашэнка пракамэнтаваў магчымасьць удзелу беларусаў у Алімпіядзе ў нэўтральным статусе