У Расеі заявіла пра напад 6 украінскіх дронаў на аб’екты на поўдні і захадзе краіны, ва Ўкраіне — пра атаку 30 расейскіх беспілётнікаў
Расея завіла, што яе супрацьпаветраная абарона нібыта зьбіла шэсьць украінскіх бесьпілётнікаў над двума заходнімі і паўднёвымі рэгіёнамі, што стала апошнім у сэрыі бесьпілётных і ракетных нападаў, якія былі нацэленыя на расейскія аб’екты.
У Мінабароны Расеі паведамілі, што адзін бесьпілётнік нібыта быў зьбіты на поўдні Краснадарскага краю 1 кастрычніка, яшчэ пяць былі зьбітыя ў наступныя гадзіны над заходняй часткай Смаленскай вобласьці.
Паведамленьняў аб ахвярах не паступала, і пакуль незразумела, ці ёсьць якія-небудзь пашкоджаньні на зямлі. Украіна, якая рэдка брала на сябе афіцыйную адказнасьць за бесьпілётныя або ракетныя атакі па расейскіх аб’ектах, не камэнтавала гэта.
Тым часам Расея за ноч запусьціла амаль тры дзясяткі бесьпілётнікаў па цэлях па ўсёй Украіне, і ўкраінскія вайскоўцы заявілі, што больш за палову былі зьбітыя супрацьпаветранай абаронай.
Прынамсі пяць чалавек былі параненыя ў выніку нападаў, галоўным чынам у Херсоне, паўднёвым рэгіёне, які ўкраінскія войскі адбілі ў Расеі ў мінулым годзе.
Адзін чалавек пацярпеў і ў Чаркаскай вобласьці, паведаміў губэрнатар вобласьці Ігар Табурэц.
Па словах мясцовых уладаў, таксама пацярпеў горад Крывы Рог, дзе былі пашкоджаныя электра- і газаправоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уначы Расея атакавала Ўкраіну 40 дронамі, улады Бранскай і Белгарадзкай абласьцей РФ заяўляюць пра атакі ракет