Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыбыла ў Нагорны Карабах у нядзелю, паведаміў агенцтву AFP прадстаўнік уладаў Азэрбайджану, пасьля таго, як амаль усё этнічнае армянскае насельніцтва ўцякло з рэгиёну ў сувязі з тым, што Баку вярнуў сабе адасоблены раней анкляў.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Азэрбайджана паведаміў, што «місія ААН прыбыла ў Карабах у нядзелю раніцай» — у асноўным для ацэнкі гуманітарных патрэб.
Упершыны за 30 гадоў міжнародная арганізацыя атрымала доступ у гэты рэгіён.
Армянскія сэпаратысты, якія кантралявалі рэгіён на працягу трох дзесяцігодзьдзяў, пагадзіліся раззброіцца, распусьціць свой урад і рэінтэгравацца з Баку пасьля аднадзённага азэрбайджанскага наступу на мінулым тыдні.
Францыя крытыкуе на Азэрбайджан за тое, што ён дазволіў місіі ўехаць толькі пасьля таго, як большасьць жыхароў ужо ўцякла.
Амаль усе з прыкладна 120 000 жыхароў Карабаха пакінулі тэрыторыю, што выклікала крызіс уцекачоў.
Назелі Багдасаран, прэс-сакратар прэмʼер-міністра Армэніі, паведаміла, што да раніцы ў нядзелю ў Армэнію прыбылі 100 483 вымушана перамешчаных асобы.
Яна сказала, што 45 516 уцекачоў цяпер знаходзяцца ў месцах часовага разьмяшчэньня.
У нядзелю ў Арменіі адзначаўся нацыянальны дзень малітвы за рэгіён.
У цэрквах па ўсёй краіне білі званы, а кіраўнік Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгін ІІ ўзначаліў службу ў галоўным саборы краіны Эчміядзіне, недалёка ад сталіцы Ерэвана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць жыхароў Карабаху, якія ўжо выехалі ў Армэнію, набліжаецца да 100 тысяч ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія падала ў Міжнародны суд ААН пазоў супраць Азэрбайджану