Як сказана ў рэлізе, Лукашэнка разьлічвае таксама на «актывізацыю гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю першачарговых узаемавыгадных праектаў у сфэры сельскай гаспадаркі, прамысловасьці, гандлю, адукацыі і аховы здароўя».
Батсвана атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі 30 верасьня 1966 году. Масісі — пяты прэзыдэнт краіны (з 2018 года). У Батсване больш за 10 палітычных партый, аднак усе кіраўнікі дзяржавы прадстаўлялі толькі адну — Дэмакратычную партыю Батсваны.
23 лютага 2023 года на надзвычайнай сэсіі Генэральнай асамблеі ААН Батсвана падтрымала рэзалюцыю аб неабходнасьці дасягненьня ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Ўкраіне ў адпаведнасьці з прынцыпамі Статута ААН. У дакумэнце зьмяшчаецца заклік да Расеі «неадкладна, цалкам і безумоўна» вывесьці свае войскі з акупаванай тэрыторыі. Беларусь, якая прапанавала выключыць гэты пункт, але не атрымала падтрымкі, прагаласавала супраць рэзалюцыі.
Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Батсванай устаноўлены ў 2003 годзе. Узаемны зьнешні гандаль блізкі да нуля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Алейнік у ААН. З аднаго боку: «Дапамажыце захаваць незалежнасьць», з другога: «Спыніце палітыку астракізму»