Акцыя памяці забітага Андрэя Зельцэра ў Вільні. Фотарэпартаж
У Вільні ўшанавалі памяць забітага Андрэя Зельцэра каля беларускай амбасады
Два гады таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі IT-спэцыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый Федасюк
Былы палітвязень Дзьмітры Гопта
Былы палітвязень Ільля Міронаў
Кіраўніца арганізацыі «Дапамога» Натальля Калегава
Акцыя прайшла насупраць беларускай амбасады ў Вільні
28 верасьня беларусы Вільні выйшлі да амбасады Беларусі ўшанаваць памяць айцішніка Андрэя Зельцара, які загінуў роўна два гады таму ў выніку перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ у цывільным, якія ўварваліся ў ягоную кватэру.