Кіраўніцтва МЗС прыняло копіі даверчых грамат паслоў сямі краінаў. Што гэта за краіны і чаму асноўнае месца службы дыпляматаў — Расея

Будынак МЗС Беларусі ў Менску.

Міністар замежных спраў Сяргей Алейнік 27 верасьня прыняў копіі даверчых грамат пасла Ўганды Мозэса Каваалувука Кізіге, Анголы — Аўгушту да Сілва Кунья, Эгіпту — Назіха Аль-Нагары, паведамляе прэс-служба зьнешнепалітычнага ведамства.

У гэты ж дзень намесьнік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў прыняў копіі даверчых грамат пасла Камбоджы Пічкхун Пані, Ярданіі — Халіда Шавабкі, Філіпін — Ігара Байлена, Калюмбіі — Эктара Ісідра Арэнаса Нэйра.

Паведамлялася, што з усімі дыпляматамі абмяркоўваліся «двухбаковыя палітычныя і эканамічныя стасункі».

Адметна, што ўсе пералічаныя дыпляматы будуць прадстаўляць інтарэсы сваіх краін у Беларусі па сумяшчальніцтве, асноўнае месца іх дыпляматычнай службы — Расея.

У 2021 годзе таваразварот Беларусі з Анголай склаў 88,473 млн даляраў (на беларускі экспарт прыпала 88,422 млн, або 99,94%), з Калюмбіяй — 86,3 млн (81,7 млн, 94,67%), Эгіптам — 62,68 млн (41,77 млн, 66,64%), Угандай — 29,3 млн (28,7 млн, 97,95%), Філіпінамі — 26,2 млн (14,6 млн, 55,73%), Ярданіяй — 12,2 млн (12 млн, 98,36%), Камбоджай — 5,1 млн (2,9 млн, 56,86%).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Алейнік у ААН. З аднаго боку: «Дапамажыце захаваць незалежнасьць», з другога: «Спыніце палітыку астракізму»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Параўналі сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі і лідэркі дэмсілаў ў рамках Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дэлегацыя рэжыму зьмірылася, што страціла манаполію на прадстаўленьне Беларусі ў ААН». Інсайды візыту Ціханоўскай у Нью-Ёрк ад Кавалеўскага